Новы флюгер усталявалі на шпілі Нотр-Дама — хутка адкрыццё!
Новы флюгер Нотр-Дама
Новы флюгер у выглядзе пеўня (нацыянальны знак Францыі) усталявалі на шпілі французскага сабора Нотр-Дам. Адкрыццё пацярпелага ў пажары храма плануюць на снежань 2024 году, піша BBC.
Арыгінальны флюгер атрымалася выняць з-пад адломкаў у час пажару, але ён быў занадта пашкоджаны.
Новы флюгер выраблены з залацістай медзі. Яго багаславіў архібіскуп Парыжскі, і пасля флюгер паднялі на належнае месца з дапамогай крана. Зараз можна сказаць, што аднаўленне шпіля сабора завершана.
Стваральнік мядзянага пеўня-флюгера, архітэктар Філіп Вільнёў, сказаў, што яго вогненныя крылы будуць нагадваць пра тое, што "сабор можа адрадзіцца з попелу, як фенікс".
Нотр-Дам — адзін з самых знакавых будынкаў Парыжа, некаторыя яго часткі былі пабудаваны ў 1163 годзе. Пажар зруйнаваў дах і шпіль сабора, але вялікая яго частка засталася некранутай.
Спецыяліст Філіпаў Жост, адказны за рэстаўрацыю сабора, кажа, што ў час рэстаўрацыйных прац была ўзмоцненая сістэма проціпажарнай бяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.