“Новы фронт” — да чаго прывядзе пагаршэнне адносінаў з Украінай?
Днямі Лукашэнка чарговы раз “прайшоўся” па Украіне. Маўляў, там і натаўскія базы ствараюцца, і ледзь не ракеты плануюць паставіць, скіраваныя на Дразды і Крэмль. Карацей, Украіна — новы фронт, на якім давядзецца канцэнтраваць сумесную беларуска-расійскую вайсковую ўвагу.
Навошта Кіеў даў дазвол амерыканцам “прыцягнуць” на ўкраінскую зямлю свае войскі і ракеты? Ці варта чакаць размяшчэння ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы расійскіх войскаў? Якім будзе адказ афіцыйнага Кіева на гэтыя заявы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.