Новы генеральны сакратар NATO Марк Рутэ прыбыў з візітам у Кіеў

Марк Рутэ і Уладзімір Зяленскі

Марк Рутэ і Уладзімір Зяленскі / x.com/ZelenskyyUa

Новы генеральны сакратар NATO Марк Рутэ прыбыў з візітам ва Украіну. 3 кастрычніка ён правёў у Кіеве сустрэчу з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

"Першы візіт Марка Рутэ як кіраўніка NATO адбываецца менавіта ва Украіну. Гэта сапраўды важна, піша Зяленскі. — Адразу зразумелыя і прыярытэты, дзе менавіта цяпер ідзе абарона агульных каштоўнасцяў усёй Еўраатлантыкі. І таксама гэта падкрэслівае, што мы ва Украіне можам разлічваць на далейшае асабістае лідарства Марка. Вядома, ключавая наша мэта — гэта паўнавартаснае сяброўства Украіны ў альянсе. Таксама абмеркавалі сёння План перамогі Украіны, сітуацыю на полі бою, наяўныя патрэбы нашых падраздзяленняў і ўкраінскія патрэбы ў СПА і ў дадатковым узаемадзеянні з суседзямі". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі