Новы кіраўнік БРСМ: “Моладзь — гэта будучыня. Патрэбныя будатрады”
Андрэй Белякоў распавядае пра тое, якімі шляхамі павядзе сваю арганізацыю.
Новы першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў, разважаючы пра развіццё сваёй арганізацыі, размаўляе ўжо звыклымі для беларускага чыноўніка штампамі. У праграме тэлеканала АНТ “Контуры” ён амаль не высоўвае кардынальна новых ідэй наконт развіцця сваёй арганізацыі, але заклікае беларускія прадпрыемствы выкарыстоўваць БРСМ дзеля эканоміі сродкаў.
“Важна сёння зразумець, што моладзь — гэта будучыня краіны. Таму мы сёння кажам, што трэба ўкладваць у моладзь, таму мы кажам, што патрэбныя будатрады, — выступае Белякоў. — І калі сёння прадпрыемствы, якія атрымаюць магчымасць, дзякуючы таму, што прымаюць атрад, атрымаць нейкую па падатках прэферэнцыю, то яны прымуць заўтра два-тры атрады”.