Новы кліп ад "Ленинграда": з ГлюкʼоZa і рэперам ST (18+)

Новы кліп ад "Ленинграда": з ГлюкʼоZa і рэперам ST (18+)

Групіроўка "Ленинград" выпусціла новы анімацыйны кліп на песню "Жу-Жу". Галоўную вакальную партыю Шнур гэтым разам даручыў спявачцы ГлюкʼоZa. Яшчэ адзін куплет спявае рэпер ST. 


Аўтарам відэа выступіў Ілля Найшулер, вядомы па фільме "Хардкор" і ранейшых роліках для "Ленинграда" — "Кольщик" і "Вояж".


Асцярожна, у відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка і сцэны гвалту. 18+

Дарэчы, нягледзячы на адборныя мацюкі і прапаганду не самага здаровага ладу жыцця, "Ленинград" зноў выступіць у цнатлівым Мінску (у адрозненне, напрыклад, ад сваіх калег-рэпераў, якія таксама мацюкаюцца ў песнях). Сольнік запланаваны ў "Мінск-Арэне" на 1 снежня. Квіткі ў продажы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі