Новы рэктар ЕГУ: Хто можа плаціць больш, павінен плаціць больш
Студэнты ўніверсітэта пацікавіліся ў Дэвіда Поліка, ці будуць павышаныя стаўкі аплаты за навучанне.
16 красавіка ў Вільні прайшла прэс-канферэнцыя новага рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Дэвіда Поліка. Студэнты ЕГУ пацікавіліся ў яго аб магчымым павышэнні платы за навучанне. На гэта Полік адказаў, што "пытанне перагляду ставак разглядалася як адна з магчымасцяў, якія трэба вывучыць". Але ёсць яшчэ і іншыя магчымасці, як перагляд структуры, вызначэнне больш і менш паспяховых праграм, адзначыў рэктар.
У той жа час геапалітычныя працэсы, якія адбываюцца, і змена курсу рубля накладваюць пэўныя складанасці. Беларускія ўніверсітэты заяўляюць аб неабходнасці павышэння аплаты на 15-20% і мы павінны знайсці кампрамісную кропку, сказаў Полік.
Дэвід Полік: "Калі я кажу аб пераглядзе ставак, калі сярод студэнтаў ёсць тыя, хто можа плаціць больш, то яны павінны плаціць больш. А тыя, хто не можа плаціць больш, не павінны плаціць больш".
Пры гэтым універсітэт павінен павышаць якасць адукацыі і магчымасці для падтрымкі студэнтаў, дадаў ён.
У ЕГУ дэфіцыт бюджэту складае 1 мільён долараў
Фота: kyky.org