Новыя хваляванні ў Турцыі: паліцыя жорстка разагнала пратэстоўцаў

Для разгону пратэстоўцаў паліцыя прымяніла вадамёты, слезацечны газ і гумавыя кулі. У Стамбуле каля тысячы дэманстрантаў спрабавалі выйсці на плошчу Таксім, але іх спынілі, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.


На падыходах да плошчы іх атакавалі людзі з драўлянымі дубінкамі, як мяркуецца, прыхільнікі прэм’ер-міністра Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.



У Анкары каля 100 чалавек атрымані раненні ў выніку дзеянняў паліцыі ў парку Кюгюль. Асноўныя дзеянні ў турэцкай сталіцы адбываліся на праспекце Кенедзі і вуліцы Дыкмен. Каля тысячы пратэстоўцаў узвялі там барыкады з будаўнічага смецця, аднак іх разбурылі паліцэйскай тэхнікай.



Як мяркуецца, чарговая хваля беспарадкаў звязаная з тым, што паліцыя пачала арыштоўваць апазіцыйных лідараў і арганізатараў акцый.



Пратэсты супраць ураду Эрдагана пачаліся ў канцы траўня. Апазіцыя абвінавачвае прэм’ер-міністра ў аўтарытарызме і навязванні ісламскай ідэалогіі.


Турецкая полиция вновь разгоняет демонстрантов

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі