Турцыя змяніла сваю міжнародную назву
Турцыя змяніла сваю міжнародную назву. Замест цяперашняй Turkey (а былі і іншыя варыянты) у афіцыйных дакументах будзе Türkiye. Адпаведны запыт у сакратарыят Генсека Арганізацыі Аб'яднаных нацый дасылаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Турцыі Меўлют Чавушоглу. У ім падкрэслівалася, што назва іх краіны мусіць пісацца ў адпаведнасці з нормамі фанетыкі.
З'явілася інфармацыя, што ААН запыт уладаў Турцыі задаволіла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.