Новая хваля ператрусаў у журналістаў у Беларусі

Сілавікі прыйшлі з ператрусамі да журналістаў "Белсат"​ / TUT.BY

Сілавікі прыйшлі з ператрусамі да журналістаў "Белсат"​ / TUT.BY

Раніцай у пятніцу стала вядома пра ператрусы ў журналістаў тэлеканала "Белсат". 

З ператрусам прыйшлі да журналісткі "Белсату" Галіны Абакунчык. Яна паспела паведаміць пра гэта ў Facebook. "За мной прыйшлі", — напісала яна.

Ператрусы таксама праходзяць у журналіста Ігара Ільяша, мужа Кацярыны Андрэевай, а таксама Крысціны Чарняўскай, Любові Лунёвай, Паўла Мажэйкі, Ганны Галёты і рэгіянальных карэспандэнтаў тэлеканала — Аляксея Кайрыса (Гродна), Алеся Ляўчука (Брэст) і Яўгена Меркіса (Гомель).

Акрамя таго, з ператрусамі ў пятніцу прыйшлі да пінскаго журналіста Андрэя Якимуша, да Міланы Харытонавай, да фатографу-фрылансер з Гродна Аляксандра Саенкі.

Таксама з'явілася інфармацыя, што ператрус праходзіць і ў супрацоўніка "Радыё Свабода" Валянціна Жданко, а таксама ў Інэсы Студзінскай. Затрыманы Алег Груздзіловіч.

Маштабныя ператрусы ў рэдакцыях незалежных медыя і дома ў журналістаў пачаліся на мінулым тыдні. Былі затрыманыя некалькі супрацоўнікаў "Нашай Нівы". Рэдакцыя была вымушана заявіць аб прыпыненні працы ў Беларусі. Акрамя таго, на гэтым тыдні прайшлі ператрусы ў офісах многіх няўрадавых арганізацый, шэраг праваабаронцаў і актывістаў таксама былі затрыманыя.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей анансаваў разгром грамадзянскай супольнасці яшчэ ў красавіку. Ён казаў, што гэта будзе адказам на санкцыі.

"Не трэба імкнуцца арганізоўваць тут нейкія рэвалюцыі. Ні да чаго добрага гэта не прывядзе. Больш за тое, гэта прывядзе адназначна, калі далей будзе нагнятацца сітуацыя, да таго, што не будзе той грамадзянскай супольнасці, пра якую так клапоцяцца нашы еўрапейскія партнёры", — заяўляў яшчэ вясной кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі ў інтэрв'ю беларускаму тэлебачанню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі