Новыя звесткі аб выбарчых фондах — найбольшы ў Гайдукевіча

19 жніўня Цэнтрвыбаркам апублікаваў абноўленыя звесткі аб памерах выбарчых фондаў. На гэтую дату толькі шэсць з васьмі штабоў завялі неабходныя рахункі — па-ранейшаму фондаў няма ў Анатоля Лябедзькі і Аляксандра Лукашэнкі.

Самы вялікі выбарчы фонд на 19 жніўня ў Сяргея Гайдукевіча — 12 мільёнаў 600 тысяч (выкарыстана 0 рублёў). На другім месцы ідзе Таццяна Караткевіч з 12 мільёнамі 320 тысячамі. Яна таксама гэтымі грашыма пакуль не карысталася. Амаль не адстае ад Караткевіч Сяргей Калякін — 12 мільёнаў 95 тысяч. Аднак ён выкарыстаў 7 мільёнаў 106 тысяч.

10 мільёнаў 600 тысяч назбіраў Віктар Цярэшчанка (выкарыстаў 9 мільёнаў 500 тысяч). 144 тысячы рублёў было ў фондзе Жанны Раманоўскай: яны выкарыстаныя цалкам. Мікалай Улаховіч назбіраў усяго 100 тысяч, аднак да іх пакуль не дакранаўся.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка. Рэгістрацыя кандыдатаў прызначаная на пачатак верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі