Нямеччына хоча, каб Беларусь правяла выбары па міжнародных стандартах

Упаўнаважаны па правах чалавека пры МЗС Нямеччыны Маркус Ленінг заклікаў прэзідэнта Беларусі правесці прэзідэнцкія выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. У заяве Ленінга, якую распаўсюдзіў МЗС Нямеччыны, пералічваюцца гэтыя стандарты: удзел у выбарах палітычных партый, доступ усіх кандыдатаў да СМІ, уключэнне прадстаўнікоў апазіцыі ў выбарчыя камісіі ды празрысты падлік галасоў.

Упаўнаважаны па правах чалавека выказаў надзею, што беларускае кіраўніцтва запросіць для назірання за выбарамі ў тым ліку доўгатэрміновых назіральнікаў АБСЕ, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі