Нямецкія пілоты адмаўляюцца ўзлятаць на Airbus A320
Афіцыйная версія катастрофы лайнера гэта мадэлі пакуль не агучаная.
Экіпажы авіякампаніі Germanwings, а таксама мацярынскай Lufthanza адмаўляюцца вылятаць у рэйсы на самалётах мадэлі Airbus A320 пасля ўчорашняй катастрофы на поўдні Францыі. Пра гэта піша нямецкае выданне Spiegel. Некаторыя рэйсы сапраўды былі адмененыя.
Прычыны катастрофы, у выніку якой загінулі 150 чалавек на борце рэйса з Барселоны ў Дзюсэльдорф, афіцыйна не агучваюцца. Улады не разглядаюць версію тэракта, а тэхнічныя непаладкі лічаць малаверагоднямі — лайнер правяралі за дзень да трагедыі. Аднак вядома, што самалёт, які пацярпеў крушэнне, — адзін з найстарэйшых А320 і быў выпушчаны ў 1990 годзе. Учора ўвечары была знойдзеная адна з чорных скрыняў, якая можа даць інфармацыю аб прычынах здарэння.
Ужо вядома, што лайнер перад крушэннем значна адхіліўся ад курса. З чым гэта было звязана, незразумела. Перад падзеннем самалёт пачаў хутка зніжацца, а затым затармазіў. Паводле экспертаў, верагодная разгерметызацыя салона, а таксама тое, што пілоты хацелі пасадзіць машыну ў бліжшым аэрапорце, піша newsru.com