Нямецкія "зялёныя" звярнуліся і да Лукашэнкі, і ў еўраструктуры
Фракцыя партыі «Саюз 90 — Зялёныя» ў бундэстагу звярнулася да прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем вызваліць арыштаваных сябраў апазіцыі і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Прадстаўнікі фракцыі адначасова запатрабавалі ад урада ФРГ, Еўрасаюза і АБСЕ прыкласці ўсе намаганні для найхутчэйшага вызвалення затрыманых.
Яны таксама настойваюць на ўсталяванні бязвізавага рэжыму ўезду ў краіны ЕС для грамадзянаў Беларусі. Для асобаў, якія нясуць адказнасць за жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі, прапануецца абвясціць забарону на ўезд у краіны ЕС.
На думку прадстаўнікоў фракцыі, супрацоўніцтва з урадам Беларусі ў рамках праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" павінна быць прыпыненая, выплаты крэдытаў Міжнароднага валютнага фонду спыненыя, перадае БелаПАН.