Нясвіжскі суд папярэдзіў моладзевага актывіста Івана Шылу
Нясвіжскі суд папярэдзіў моладзевага актывіста Івана Шылу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Вось што паведаміў “Еўрарадыё” пра абвяшчэнне прысуду праваабаронца
Валянцін Стэфановіч:
“Папярэджанне – мера выхаваўчага характару для непаўналетніх. Ён асуджаны па крымінальным артыкуле, прызнаны вінаватым, але суд вырашыў, што яго можна пакараць вось такім чынам, не звязаным з арыштам”.
Паводле словаў Стэфановіча, да ўступлення прысуду ў законную сілу Шылу пакінулі падпіску аб нявыездзе.
Дарэчы, на абвяшчэнні прысуда прысутнічаў і Павел Севярынец. Ён з сябрамі ехаў на аўтамабілі з Нясвіжа, дзе сёння судзілі моладзевую актывістку Насту Азарку. На ўскраіне Салігорску іх спыніла міліцыя, аднак Севярынцу ўдалося збегчы і дабрацца да будынка суда.