Офіс у Кіеве, “гуманітарка” і “кейс Стрыжака” — стрым з Кавалеўскім
Днямі Офіс Святланы Ціханоўскай афіцыйна адкрыў сваё прадстаўніцтва ў Кіеве. Заявіўшы, што галоўная мэта яго працы — дапамога беларусам Украіны. Адначасова прадстаўнікі Офіса перадалі дабраахвотнікам, што ваююць за Украіну, гуманітарную дапамогу. У тым ліку палку Каліноўскага, дзе служыць Павел Кулажанка. Той, што не хавае крытычнага стаўлення да Ціханоўскай і яе каманды і нібыта планаваў “раскулачыць” Стрыжака.
Ці рэальна вырашыць праблемы беларусаў Украіны і ці не спазніўся Офіс з арганізацыяй сваёй прысутнасці ў гэтай краіне? Ці магчыма перахапіць адносіны з кіраўніцтвам Украіны ў МЗС РБ? Як на стаўленні да беларусаў адаб’юцца скандалы, звязаныя з беларускімі добраахвотнікамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.