"Океан Ельзи" выклаў новы альбом "Без меж" (слухаць)
Украінскі рок-гурт "Океан Ельзи" выклаў у сеціва новы, дзявяты па ліку, поўнафарматны альбом. На дыск, які атрымаў назву "Без меж", увайшло 11 кампазіцый. Апроч ужо вядомых “Не йди”, “Мить”, “Не твоя війна” і “Життя починається знов”, на якія раней былі прадстаўленыя кліпы, трэкліст пласцінкі ўтрымлівае таксама “Віддай мені (свою любов)”, “Джерело”, “Сонце”, “Еверест”, “Хтось в небо летить”, “Осінь” і “Без меж”.
"Альбом "Без меж" можна назваць эклектычным як з музычнага пункту гледжання, так і з лірычнага і тэкставага, — кажа лідар гурта Святаслаў Вакарчук. — У яго ўвайшлі рамантычныя кампазіцыі, заснаваныя на любоўнай лірыцы, і некалькі песень з сацыяльным падтэкстам".
Вокладку для новага альбому "Океана" стварыў вядомы мастак і ілюстратар з Мікалаева Міця Фенечкін.
Дарэчы, новы альбом гурта паўтары сотні шчасліўчыкаў здолелі паслухаць яшчэ 15 траўня. Спецыяльны закрыты канцэрт "Океан Ельзи" зладзіў на даху высоткі ў Кіеве.