“Океан Эльзы” распачаў свой тур па Беларусі (фота)
“Океан Эльзы” у межах сусветнага туру распачаў серыю канцэртаў па Беларусі. Украінскі гурт 3 снежня выступіў у Брэсце. Канцэрт у Лядовым палацы адбыўся пры поўным аншлагу. Па словах арганізатараў, былі прададзеныя ўсе 4 тысячы квіткоў.
Канцэрт пачаўся з гадзінным спазненнем: па дарозе музыкі трапілі ў завіруху. Тым не менш гурт выканаў усю запланаваную праграму. Апроч кампазіцый з апошняга альбому “Без меж” і старых хітоў слухачы пачулі сапраўдныя рарытэты — песні, якія шмат гадоў не выконваліся жыўцом. Як паведаміў са сцэны лідар гурта Святаслаў Вакарчук, гэта адмысловы падарунак менавіта для беларускай публікі.
Ужо 4 снежня “Океан Эльзы” выступіць у Гродна. 9 і 10 снежня адбудуцца канцэрты ў Віцебску і Мінску адпаведна.