Onet.pl: Расія прыпыніла пастаўкі газу ў Польшчу

Onet.pl: Расія прыпыніла пастаўкі газу ў Польшчу

Расія прыпыніла пастаўкі газу ў Польшчу,, піша польскі партал Onet.pl са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы. У польскім Міністэрстве клімату праходзіць пасяджэнне крызіснай групы.

Звесткі аб прыпыненні транспарціроўкі газу журналістам Onet неафіцыйна пацвердзілі як ва ўрадавых крыніцах, так і ў польскай нафтагазавай кампаніі PGNiG. 

Афіцыйнага паведамлення пакуль няма. Расійскі бок не ўдакладніў, ці з'яўляецца гэта ажыццяўленнем ультыматуму, якім нядаўна пагражаў Уладзімір Пуцін.

Напрыканцы сакавіка расійскі кіраўнік падпісаў указ, што так званыя "нядобрасуседскія" краіны будуць абавязаныя плаціць за пастаўкі расійскага газу толькі ў расійскіх рублях. Большасць краін ЕС не пагадзіліся з гэтай умовай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі