Opel, якім кіравала цяжарная жанчына, сутыкнуўся з грузавіком (фота)
Здарэнне адбылося 10 ліпеня ў Светлагорскім раёне.
У пятніцу, 10 ліпеня, каля 12-й гадзіны на 77-м кіламетры трасы Кастрычніцкі — Парычы — Рэчыца адбылася аўтааварыя. Opel, якім кіравала цяжарная жанчына, раптоўна выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком. Як інфармуе сайт ranak.by, жанчына, на шчасце, не пацярпела. Аднак яе шпіталізавалі для абследавання. Мяркуецца, што ёй стала кепска падчас кіравання аўтамабілем, з-за чаго Opel і выехаў на сустрэчную.
Фота: ranak.by