Осіпаў: “Свая дзяржава” — такі слоган мусіць стаць нашай нацыянальнай ідэяй
Максім Осіпаў / Еўрарадыё
6 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — мастак Максім Осіпаў.
Максімальная дэцэнтралізацыя з магчымасцю выбараў мясцовага кіраўніцтва, свабодай прадпрымальніцтва, СМІ, творчасці і адказнасцю за сваю краіну — такой уяўляе Беларусь сваёй мары мастак Максім Осіпаў. Нам варта зрабіць усё, каб словы “свая краіна” былі не пустым прапагандысцкім лозунгам, а сапраўды адпавядалі рэчаіснасці. Толькі так мы зможам вярнуць сабе Беларусь, перакананы Максім Осіпаў.
Пра тое, ці звязаныя мастацтва і пошукі нацыянальнай ідэі, чаму так важна ведаць гісторыю і народныя традыцыі і як нам не адстаць ад працэсаў глабалізацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Осіпавым.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.