Па беларускіх тэлеканалах паказалі сюжэты пра затрыманні "баевікоў"

Па беларускіх тэлеканалах паказалі сюжэты пра затрыманні "баевікоў"

Пасля масавых затрыманняў у Беларусі ўвечары 22 сакавіка на беларускіх тэлеканалах паказалі навінавыя сюжэты, прысвечаныя гэтай тэме. Сюжэты з падобнымі кадрамі выйшлі прынамсі на каналах "Беларусь 1" і АНТ. 

У іх паведамлялася, што арганізацыя "Белы легіён" была "кулакамі апазіцыі" ў 1990-х гадах. Таксама, па версіі тэлевізійшчыкаў, арганізацыя не самараспусцілася на пачатку 2000-х, а сышла ў падполле і дзейнічала пад выглядам спартовых клубаў. 

Па тэлеканале "Беларусь 1" паведамілі, што па ўсёй краіне сёння прайшло каля двух дзясяткаў ператрусаў. 

Адзіны затрыманы, каго паказалі падчас ператрусу ў кватэры, — нейкі Віктар Данілаў. У яго дома знайшлі цэлы арсенал (у тэлесюжэце паказалі, як ламалі дзверы ў яго кватэру): гранаты, запалы, сапёрныя рыдлёўкі, драбавікі і нават аўтамат Калашнікава. Пра апошні сказалі на тэлеканале "Беларусь 1", а на тэлеканале АНТ яго не згадалі, гаворка ішла толькі пра "тры карабіны". Але пакуль невядома, ці гэта баявая зброя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі