Па чыёй віне беларусы не могуць вярнуцца з-за мяжы на радзіму?

Па чыёй віне беларусы не могуць вярнуцца з-за мяжы на радзіму?

Закрыццё межаў з-за аб’яўленай у свеце пандэміі каранавіруса стварыла вялікія праблемы для тых беларусаў, якіх гэтыя падзеі напаткалі за мяжой. Вядома, што ў такой сітуацыі варта як мага хутчэй вяртацца на радзіму. Але нечакана на шляху ў беларускіх турыстаў паўстала... нібыта братняя Расія. Менавіта так: авіяперавозчыкі краіны, з якой мы знаходзімся ў так званай Саюзнай дзяржаве, анулююць білеты беларусаў, спасылаючыся на рашэнні расійскага ўрада!


Ці шмат беларускіх турыстаў не могуць вярнуцца на радзіму і па чыёй віне? Хто абавязаны рашаць праблемы з вяртаннем? Ці дапамагаюць тураператарам у гэтай справе беларускія ўлады?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра калегіі па турызме Міністэрства спорту і турызму, сябра міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў Беларусі Філіп Гулы, кіраўнік антыкрызіснага аператыўнага штаба турагенцтваў Яўген Альшанскі і намеснік кіраўніка антыкрызіснага штаба Канстанцін Мацюшкін.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі