Па дарозе на суд Някляева знік Павел Вінаградаў
Тэлефоны актывіста не адказваюць.
Нагадаем, што Вінаградаў з'яўляецца актывістам "Zмены" — моладзевага крыла грамадскай кампаніі "Гавары праўду". Хлопец часта ладзіць арыгінальныя акцыі, за што трапляе пад арышт "на суткі". Не выключана, што і цяпер актывіста прэвентыўна затрымалі.
Жонка Вінаградава Святлана напісала ў фэйсбуку, што Павел выклікаў таксоўку і пасля гэтага знік. У службе таксі 135 аператар паведаміў ёй, што выклік пазначаны, як "неадбыты".
Фота — БелаПАН