Па Лагойску гуляла свіння, якая ўцякла з машыны (відэа)
Незвычайнае здарэнне адбылося ў райцэнтры Міншчыны.
Як паведамляе kraj.by, 19 снежня ў адной з сацыяльных сетак з'явілася відэа, як свіння гуляе па адной з лагойскіх вуліц. Відавочца кажа, што бачыў гэта зранку 19 снежня.
"Насупраць нядаўна адкрытага салона "Студыя прыгажосці" свіння выпала з грузавой машыны. Падобна, што кіроўца адразу не заўважыў, як свіння выпала, і працягнуў рухацца далей", — кажа Канстанцін Слонскі.
Па яго словах, свіння гуляла некалькі хвілінаў, пакуль за ёй не вярнуліся.