Па паўднёвым усходзе Беларусі 2 траўня будзе да +29

Па паўднёвым усходзе Беларусі 2 траўня будзе да +29

2 траўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы ў некаторых раёнах, а ўдзень пераважна па поўдні краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты.

Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 10 да 16 градусаў цяпла. Удзень ён падымецца да +19...+25, па паўднёвым усходзе чакаецца 26-29 вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі