Па "Пінскай справе" за падзеі жніўня 2020-га асуджаны яшчэ 10 чалавек

Па "Пінскай справе" за падзеі жніўня 2020-га асуджаны яшчэ 10 чалавек

Па "Пінскай справе" за падзеі 9-10 жніўня 2020-га асуджаны яшчэ 10 чалавек. Яны за ўдзел у "масавых беспарадках" атрымалі ад 4 гадоў да 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе spring96.org.

Прысуд быў агучаны 6 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста (суддзя — Вера Філонік). Аляксандр Лопух асуджаны на 5 гадоў і 6 месяцаў. Сяргею Цібцу, Валянціну Колбу і Андрэю Хвескаўцу прысудзілі па 5 гадоў кожнаму, Леаніду Германовічу, Андрэю Моцуку і Аляксандру Шандыбе — па 4,5 года, Сяргею Волкаву, Аляксандру Шаламіцкаму і Сяргею Шаламіцкаму — па 4 гады зняволення кожнаму. Такія тэрміны і прасілі пракуроры Міхаіл Дайнека і Сцяпан Ляшок.

Іскі пацярпелых міліцыянераў па кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды будуць разгледжаныя асобна.

Праваабаронцы нагадваюць, што ўсе асуджаныя — палітвязні.

У ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску адбыліся сутыкненні паміж пратэстоўцамі і сілавікамі. Тысячы людзей былі абураны фальсіфікацыяй вынікаў выбараў і выйшлі ў цэнтр горада, а іх паспрабавалі разагнаць. Людзі аказалі супраціўленне (на відэа). Пазней больш за сто чалавек былі затрыманыя, іх жорстка збівалі.

Першыя 14 палітвязняў па "Пінскай справе" былі асуджаны ў Брэсце ў красавіку — на тэрміны ад 5,5 да 6,5 года калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі