Па справе, якую згадаў Лукашэнка, вынесены два смяротныя прысуды

Па справе, якую згадаў Лукашэнка, вынесены два смяротныя прысуды

У Беларусі вынесены два новыя смяротныя прысуды. Гэта адбылося 10 студзеня ў Чэрыкаве на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда. Братоў Іллю і Станіслава Косцевых прызналі вінаватымі ў забойстве сваёй былой настаўніцы і падпале яе дома. Ім 19 і 21 год.

У нядаўнім інтэрв’ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі “Эхо Москвы” Аляксею Венедыктаву Аляксандр Лукашэнка нечакана згадаў пра жудаснае забойства. “Два падонкі, інакш не назавеш... Забілі сваю настаўніцу..." — гаварыў кіраўнік дзяржавы пра яшчэ не асуджаных хлопцаў.

Забойства адбылося ў Чэрыкаўскім раёне ў красавіку 2019 года. Жанчына атрымала 130 удараў нажом. Дом быў падпалены, каб схаваць злачынства.

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне. Апошні па часе смяротны прысуд быў выкананы 17 снежня мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі