Па "справе Зельцэра" будуць судзіць 66-гадовага жыхара Жодзіна
66-гадовага жыхара Жодзіна будуць судзіць за каментары ў сацсетках па "справе Зельцэра". Пракуратура Мінскай вобласці накіравала яго справу ў Мінскі абласны суд.
Мужчыну вінавацяць у "распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў". Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Паведамляецца, што ў верасні і кастрычніку мужчына пакідаў у сацстцы "Аднакласнікі" каментары наконт супрацоўніка КДБ, які загінуў пры штурме кватэры айцішніка Андрэя Зельцэра ў Мінску.
"Дадзеныя выказванні скажалі падзеі і мелі на мэце распачаць варожасць паміж асобнымі групамі насельніцтва па прафесійнай прыналежнасці, заклікалі да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў Камітэта", — заяўляюць у Генпракуратуры.
Мужчына знаходзіцца пад вартай.
Першы прысуд па "справе Зельцэра" быў вынесены днямі. За каментары ў сацсетках 4-гадоваму маглёўцу Аляксандру Гаўрыленку прысудзілі два гады калоніі і штраф у 3200 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.