Па заробках Беларусь займае перадапошняе месца ў ЕАЭС
Беларускія грошы
Беларусь заняла чацвёртае месца з пяці па памеры заробкаў у ЕАЭС. Ззаду па выніках трох чвэрцяў 2023 года застаўся толькі Кыргызстан. Такія звесткі распаўсюдзіла Еўразійская эканамічная камісія.
У ЕАЭС пяць краін-удзельніц: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія. За студзень-верасень 2023 года сярэднямесячны намінальны і заробак вырас ва ўсіх гэтых дзяржавах. Пры гэтым Беларусь на трэцім месцы па тэмпе росту — але дагнаць па заробках нікога не змагла. У нас па-ранейшаму зарабляюць менш, чым у Расіі, Казахстане і Арменіі. Але больш, чым у Кыргызстане.
Паводле звестак Белстата, сярэдні заробак у Беларусі ў кастрычніку (да выплаты падаткаў) склаў 1971,2 рубля. Яна на 31,4 рубля вырасла ў параўнанні з вераснем, калі гэты паказчык быў роўны 1939,8 рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.