"Пабілі шкло ў машыне, выцягнулі сына і жонку, намагаліся яе збіць"

У мінскім Доме правасуддзя 20 снежня адбыліся каля 100 судовых працэсаў над людзьмі, затрыманымі за "плошчу". Нямала людзей сцвярджаюць, што яны на плошчу і нагой не ступалі, і могуць пацвердзіць гэта дакументальна.

Аляксей, бацька асуджанага Сяргея Родчанкава:

 "Абсалютна неадэкватная гісторыя! Ехала жонка з сынам на машыне па праспекце, насупраць Галоўпаштампа іх спынілі супрацоўнікі АМАПа, пабілі правае пасажырскае шкло, вывалаклі 20-гадовага сына, выцягнулі жонку, спрабавалі яе пабіць. Але людзі пачалі крычаць, маўляў, што вы робіце.

Тады сеў супрацоўнік міліцыі ў машыну і папрасіў адагнаць машыну на Камсамольскую. Там ён без тлумачэння прычынаў проста яе кінуў, проста кінуў!

Далей адбывалася проста незразумелае, дзіця забралі невядома куды! Мы прыехалі ў Ленінскі РАУС, я запатрабаваў засведчыць нанясенне матэрыяльнай шкоды. Яны не хацелі, я іх прымусіў! Я сам супрацоўнік у мінулым, сказаў, што калі не зробяць, буду пісаць далей. Тады яны сфатаграфавалі ўсё, занатавалі нашыя тлумачэнні.

Далей я паехаў у рэспубліканскую пракуратуру, мяне доўга не хацелі туды ўпускаць, я а трэцяй гадзіне прыехаў! Напісаў заяву на імя пракурора пра бясчынствы супрацоўнікаў міліцыі. Я ўвогуле не мог падумаць што людзі, абцяжараныя ўладай, паводзяць сябе, як бандыты ў форме!

Жонка ехала з вакзала, адпраўляла там заказны ліст на пошце..."

Маці Сяргея: "Так, я была за рулём!"

Аляксей, бацька асуджанага Сяргея: "У яе нават кіток ёсць, што яна ў той час, які напісала суддзя, знаходзілася на пошце!"

Маці Сяргея: "А да гэтага мы былі ў іншым месцы па вуліцы Сыракомлі, там ёсць відэакамера, якая можа зафіксаваць, а якой мы туды прыехалі і з'ехалі..."

Аляксей, бацька асуджанага Сяргея: "Вось, суддзя Бролішс Ірэна Язэпаўна, яна выслухала  паказанні [жонкі Аляксея] і ўляпіла 12 сутак! Яна сказала: вы бліжэйшы сваяк, я веру супрацоўнікам міліцыі. То бок калі я сваяк і пры мне, скажам, збіваюць жонку і пасля я заяўляю, што супрацоўнік міліцыі яе збіваў, то я не сведка? Гэта што сярэднявечча? Спадарства, мы дзе знаходзімся? Гэта Дом правасуддзя ці балаган нейкі?"

Еўрарадыё: "І ён усю ноч правёў у аўтазаку, так?"

Аляксей: "Як ён сказаў, яны дзве з паловай гадзіны ездзілі па Мінску, не ведалі, куды іх вызначыць, у рэшце рэшт адвезлі ў Ленінскае РАУС. Я быў там! Вы ўяўляеце — у дзяжурнай кнізе затрыманых нет ніводнага запісу пра затрыманых з дэманстрацыі! Гэта ж найгрубае парушэнне! Усе, хто заходзіць у памяшканне РАУС, мусяць афармляцца як затрыманыя. А ў іх атрымалася так: паліцыя крымінальная і кшталту палітычная.

І складаецца такое ўражанне, што ў нас другі НКУС, ДПУ нейкае!

Суд расказаў, што там прысутнічалі супрацоўнікі КДБ і вырывалі людзей на допыты, прымушалі падпісваць пратаколы, без даты і нумару, пад чыстымі аркушамі! Але мой сын навучаўся ў юрыдычным каледжы..."

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі