Пачаць вайну Расія планавала з захопу Беларусі ў 2020 годзе — стрым з Цыганковым

Пачаць вайну Расія планавала з захопу Беларусі ў 2020 годзе — стрым з Цыганковым

Украінская выведка апублікавала дакументы, якія нібыта ўяўляюць сабой планы ваеннай агрэсіі Расіі ў дачыненні да Беларусі. Маўляў, калі б пратэсты 2020 года прывялі да звяржэння рэжыму Лукашэнкі, то Расія б увяла свае войскі на беларускую зямлю. Зваліць рэжым у беларусаў у 2020 годзе не атрымалася, але акупацыйныя расійскія войскі на беларускай зямлі ў 2022 годзе мы ўсё адно займелі.


Ці сапраўды Расія мае планы акупацыі Беларусі і ці планавала гэта зрабіць менавіта ў 2020 годзе? Навошта акупаваць Беларусь, калі кандыдаты на выбарах 2020 года па словах і Лукашэнкі, і асобных яго праціўнікаў — стаўленікі Крамля? Ці гатовыя беларусы да ўзброенай барацьбы з рэжымам і за незалежнасць краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі