Пачатак канца “Гульні тронаў” пакажуць у мінскім кінатэатры

Пачатак канца “Гульні тронаў” пакажуць у мінскім кінатэатры

15 красавіка адбудзецца сусветная прэм’ера першай серыі апошняга сезона аднаго з самых касавых серыялаў сучаснасці, “Гульні тронаў”. Восьмы сезон стане заключным у фэнтэзійнай эпапеі па матывах твораў Джорджа Марціна. Нарэшце высветліцца, хто сядзе на трон Вестэроса.

Гэтым разам беларускія фанаты серыяла ўбачаць любімых герояў на экране кінатэатра. 15 красавіка, у дзень прэм’еры, пройдзе спецыяльны паказ у адным з кінатэатраў сталіцы. Перад паказам гледачоў чакае касцюміраванае шоу і розныя забавы. Што за яны — пакуль сакрэт.

Спецпаказ будзе бясплатным, але патрапіць туды змогуць далёка не ўсе жадаючыя. Каб атрымаць квіток, давядзецца ўключыць фантазію і стварыць герб і дэвіз неіснуючага арыстакратычнага роду з сусвету Вестэроса. Жывёла ці стыхія, рамяство або частка побыту — якім можа быць настрой новага клана сусвету Джорджа Марціна і ў чым “разынка” гэтага дома, вырашаюць самі ўдзельнікі. Працу трэба апублікаваць з 18 сакавіка па 2 красавіка на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак з адзнакай акаўнта VOKA.TV і хэштэгам #контентблизко.

Падрабязней пачытаць пра правілы ўдзелу можна на старонцы арганізатараў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі