Пачаткоўка зборнай Беларусі па біятлоне стала другой у спрынце на Кубку IBU

Пачаткоўка зборнай Беларусі па біятлоне стала другой у спрынце на Кубку IBU

У спрынце на стартавым этапе Кубка IBU ў шведскім Ідры другое месца заняла Ірына Кручынкіна — пачаткоўка зборнай Беларусі па біятлоне, піша tut.by. Раней яна выступала за расійскую зборную.

Кручынкіна прайшла абодва рубяжы без промахаў (0+0) і саступіла шведцы Інгеле Андэрсан (0+0) восем секундаў. Трэцяе месца заняла расіянка Настасся Марозава (1+0): яна саступіла пераможцы 32 секунды.

Кубак свету пачынаецца ў гэту нядзелю. У гэты дзень у Паклюцы пройдуць змяшаная эстафета і супермікст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі