Пачаўся вывад расійскіх войскаў з Беларусі пасля вучэнняў "Захад-2017"

Пачаўся вывад расійскіх войскаў з Беларусі пасля вучэнняў "Захад-2017"

Пагрузка расійскай вайсковай тэхнікі, задзейнічанай у вучэннях "Захад-2017", пачалася на чыгуначнай станцыі Вярэйцы пад Асіповічамі. Гэтая тэхніка выкарыстоўвалася на палігоне Асіповіцкім — адным з шасці ў Беларусі, дзе праходзілі вучэнні.

Як перадае Радыё "Свабода", уначы на станцыі — на платформах і проста на вуліцы пад платамі жылых дамоў стаялі каля 50 танкаў рознай мадыфікацыі, а таксама БТР, БМП ды іншая тэхніка. 37 БТР-аў ужо загружаныя на платформы. Уся тэхніка не мае апазнавальных знакаў (апроч нумароў) і стаіць без аховы.

Сумесныя беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні "Захад-2017" праходзілі з 14 па 20 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі