Пачаўся збор грошай на аплату штрафаў графіцістам

Пачаўся збор грошай на аплату штрафаў графіцістам

"Арт Сядзіба" абвясціла збор грошай графіцістам, аштрафаваным за надпісы "Беларусь мае быць беларускай" і "Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе".

Як паведамлялася раней, 29 студзеня ў Мінску хлопцаў пакаралі штрафамі. Вадзім Жаромскі павінен заплаціць 10,5 млн рублёў (50 базавых велічыняў), Максім Пякарскі — 8,4 млн рублёў (40 базавых), а Вячаслаў Касінераў — 6,3 млн рублёў (30 базавых).

Акрамя таго, былі збітыя і аштрафаваныя актывісты, якія прыйшлі падтрымаць графіцістаў у судзе і журналіст партала tut.by Павел Дабравольскі. Максіма Шыцікава і Паўла Дабравольскага аштрафавалі на 9,45 млн рублёў (45 базавых велічыняў), а Паўла Сяргея — 10,5 млн рублёў (50 базавых).

Графіцісты звярнуліся да "Арт Сядзібы" з просьбай дапамагчы сабраць грошы на аплату штрафаў. Падтрымаць хлопцаў і пералічыць грошы можна некалькімі спосабамі:

1. Набыць цішотку з малюнкам "Беларусь мае быць беларускай". Каштаваць яна будзе 300 тысяч рублёў. Прыбытак пойдзе на аплату штрафаў.

2. Ахвяраваць сродкі праз варыянты, указаныя на сайце "Арт Сядзібы".

Заплаціць штраф графіцісты мусяць цягам месяца. Яны абяцаюць даць публічную справаздачу за сабраныя ў межах акцыі сродкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі