Пацярпела праз каханне: дзяўчына ехала ў Аўстрыю да каханага з чужым пашпартам
Дзяўчыну з чужым пашпартам затрымалі памежнікі ўначы 29 верасня ў пункце пропуску "Беняконі" пры выездзе з Беларусі, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.
Пасажырка аўтамабіля "Рэно" з беларускімі нумарамі паказала памежнікам пашпарт, які не належаў ёй. Падчас разбіральніцтва яна дала памежнікам ужо свой дакумент, які сведчыў, што яна 17-гадовая грамадзянка Расіі.
Дзяўчына заявіла, што хацела па чужым пашпарце трапіць у Аўстрыю да свайго каханага, з якім яна пазнаёмілася ў інтэрнэце. Сама дзяўчына атрымаць шэнгенскую візу не магла, бо яна непаўналетняя. Таму для паездкі ў Вену яны вырашыла скарыстацца чужым дакументам.
На расіянку склалі пратакол за спробу незаконнага перасячэння мяжы. Яе затрымалі для разбіральніцтва і пасадзілі ў ІЧУ Лідскага памежнага атрада.