Пацярпелую ад "хлопца з бензапілой" перавялі з рэанімацыі ў агульную палату
46-гадовая жанчына, якая пацярпела ад сякеры нападніка на гандлёвы цэнтр "Еўропа", пераведзеная з рэанімацыі ў агульнае аддзяленне. Пра гэта са спасылкай на намесніка галоўнага ўрача па хірургічнай дапамозе 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Юрыя Козіка паведамляе сайт "Белорусские новости".
Паводле словаў доктара, стан пацыенткі ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці. Жанчына знаходзіцца ў прытомнасці, размаўляе. З ёй працуе псіхатэрапеўт.
Напярэдадні загадчык 1-м хірургічным аддзяленнем Аляксандр Ясепкін паведаміў журналістам, што ў пацярпелай адкрыты пералом ключыцы і ірваныя раны.
Жанчына стала адной з трох ахвяраў нападу на гандлёвы цэнтр "Еўропа" у Мінску, што адбыўся 8 кастрычніка. У злачынстве падазраюць 17-гадовага хлопца — студэнта сталічнага ўніверсітэта МІТСО.