Пад Ашмянамі перакулілася маршрутка з пасажырамі
ДТЗ з удзелам маршрутнай таксоўкі адбылася 10 кастрычніка каля вёскі Агароднікі Ашмаянскага раёна, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Аварыя здарылася каля 15-й гадзіны на трасе Мінск — Ашмяны — мяжа Літоўскай Рэспублікі. Маршрутка-мікрааўтобус "Мерсэдэс" пры абгоне выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з аўтамабілем "Рэно.
Ад удару мікрааўтобус з'ехаў з дарогі і перакуліўся. У салоне было 14 пасажыраў. Дваіх з іх шпіталізавалі, астатнім аказваецца меддапамога.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння.
ДТЗ пад Ашмянамі / Прэс-служба Следчага камітэта
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.