Пад Асіповічамі адшукалі страуса, які збег больш за два тыдні таму

 Пад Асіповічамі адшукалі страуса, які збег больш за два тыдні таму

Пад Асіповічамі знайшлі другога страуса, які збег з вальеру "Аховы прыроды" падчас пажару. Як паведаміла Еўрарадыё дырэктар "Аховы прыроды" Жанна Сашчанка, 13 красавіка абаронцы жывёлаў злавілі яго каля вёскі Дражно, гэта прыкладна ў 10 кіламетрах ад птушніка, з якого ён уцёк. Страуса заўважылі мясцовыя жыхары ў той момант, калі ён піў сок з кронаў бяроз.

Дзве экзатычныя птушкі — самка і самец эму — уцяклі з вальера ў вёсцы Майсеевічы падчас пажару, які адбыўся раніцай 27 сакавіка. Агонь знішчыў прытулак для птушак, якіх звозяць у “Ахову прыроды” з усёй Беларусі.

У пажары загінулі белы бусел і палявы лунь — драпежная птушка сямейства ястрабіных. Іншых птушак з вальера — 9 белых буслоў і 4 эму — удалося выратаваць. Два з чатырох эму ў мітусні збеглі з тэрыторыі "Птушынага двара".

Самку злавілі праз чатыры дні, а вось самца толькі пра 17!  

Раней у каментары Еўрарадыё Жанна Сашчанка выказала меркаванне, што збеглы страус без спецыяльнага харчавання працягне на волі максімум тыдзень. У выніку на траве і бярозавым соку экзатычная для Беларусі птушка пратрымалася больш за два тыдні.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі