Пад Асіповічамі мужчына збіраў грыбы на ваенным палігоне і загінуў
Інцыдэнт на ваенным палігоне пад Асіповічамі: 31-гадовы мужчына падарваўся на невядомым выбуховым прыстасаванні і загінуў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Пухавіцкі РАУС, 12 жніўня мясцовы жыхар разам з сынам і братам збіраў у раёне палігона Рэпішча грыбы. Раптоўна спрацавала міна і грыбнік загінуў.
Месца, дзе адбылося здарэнне, з’яўляецца пляцоўкай, дзе праводзяць вучэбную стральбу. Гэта не закрытае месца — на час вучэнняў вайскоўцы выстаўляюць ачапленне, а пасля здымаюць ахову тэрыторыі.