Пад Астраўцом адчынілі хостэл з відам на АЭС (фота)

Пад Астраўцом адчынілі хостэл з відам на АЭС (фота)

Каля падножжа Беларускай АЭС за 18 км ад Астраўца адчыніўся хостэл з відам на атамную станцыю, піша realt.by.

Дом арандуе арганізацыя, якая засяляе туды будаўнікоў АЭС. Агулам там могуць жыць 12 чалавек. Але ўзімку ў будаўнікой працы мала, таму цяпер там жывуць 6-7 чалавек.

"Месца тут добрае. Атамная побач, але не так гэта і страшна. Каля дома мы арганізавалі валейбольную пляцоўку, прылеглае поле — выдатная тэрыторыя для таго, каб паганяць у футбол. Рабочым людзям, якія будуюць АЭС, тут падабаецца", — тлумачыць менеджар Андрэй, які прадстаўляе ўласніка дома.

Па словах хлопца, у будучыні на гэтым месцы могуць зрабіць аграсядзібу. "Вядома, шмат скептыкаў, якія баяцца блізкасці АЭС. Але я асабіста азнаёміўся з некаторай дакументацыяй і магу сказаць, што ступень абароны ад радыяцыі вельмі моцная", — супакойвае хлопец.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 10.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі