Пад Бабруйскам можа з'явіцца індыйскі вятрак, які прадаюць літоўцы

Індыйскі ветравы генератар можа з'явіцца пад Бабруйскам. Цяпер вядуцца перамовы аб яго набыцці з літоўскай фірмай, паведамляе газета “Вячэрні Бабруйск”. 
Вятрак магутнасцю 250 кілават каштуе каля 1,2 млрд. рублёў (400 тысяч долараў). Генератар будзе знаходзіцца на адным з узвышшаў у Кіраўскім раёне на вышыні 150 метраў над узроўнем мора. Усталяванне ветрака адбудзецца ўжо будучай вясной — і адразу пачнуцца выпрабаванні на мэтазгоднасць і прыбытковасць устаноўкі.

Адзначым, што найбольш прыдатнымі для здабычы ветравой энергіі ў Беларусі з’яўляюцца ўзвышшы на поўначы і паўночным захадзе Беларусі. Патэнцыял нашай краіны ў ветраэнергетыцы эксперты ацэньваюць у 1600 МВт, альбо 6,5 млрд. кВт/г.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі