Пад Баранавічамі па трасе хадзіла голая жанчына з дачкой

Незвычайнае здарэнне адбылося 26 студзеня ў Баранавіцкім раёне. Як піша Intex-press, аголеная жанчына 25-30 гадоў з абразом у руках хадзіла ўздоўж аўтатрасы. Пры ёй была 10-гадовая дзяўчынка — таксама распранутая, але злёгку прыкрытая. На ўзбочыне дарогі, кажуць відавочцы, стаяў іх дарагі аўтамабіль.

Паведамляецца, што жанчына з дачкой ехалі па аўтатрасе, і ў іх скончыўся бензін. Хутчэй за ўсё, у маці адбыўся нервовы зрыў, яна спыніла аўтамабіль, распранулася сама і распранула дачку, пасля чаго выйшла на трасу. Забралі іх адтуль міліцыянты, якім паведамілі пра здарэнне аўтамабілісты.

Жанчына з дачкой жывуць у Мінску. Паводле некаторых звестак, жанчына стаіць на ўліку ў псіхіятра. Яе даставілі ў псіханеўралагічны дыспансер, а дзяўчынку — у гарадскую лякарню. Паведамляецца, што дзяўчынка не пацярпела, яна толькі скардзілася на пераахаладжэнне.

Ілюстрацыйнае фота — flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі