Пад Баранавічамі перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі
На месцы здарэння / brest.mvd.gov.by
Пад Баранавічамі перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі. Чатыры чалавекі, два мужчыны і дзве жанчыны, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Як піша intex-press.by, здарэнне адбылося ўвечары 12 сакавіка на аўтадарозе М1/Е30 "Брэст — Мінск — мяжа РФ".
Вадзіцелем Mercedes-Benz Sprinter быў 31-гадовы пінчук. У нейкі момант ён не саўладаў з кіраваннем, і мікрааўтобус з'ехаў у кювет, дзе перакуліўся. У салоне было 7 пасажыраў.
Падобная аварыя адбылася ўвечары ў нядзелю ў Віцебскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.