Пад Барысавам знайшлі цела салдата, зніклага тры месяцы таму

Пад Барысавам знайшлі цела салдата, зніклага тры месяцы таму

У лесе ў Барысаўскім раёне выявілі парэшткі чалавека, паведамляе tut.by. Мяркуецца, што гэта цела 19-гадовага Паўла Старанкова, які ў лістападзе 2016-га самавольна сышоў з вайсковай часціі № 44540 у Мінскай вобласці і не вярнуўся. Праверкай займаюцца следчыя.

Салдат, які прыбыў на службу з аграгарадка Ходасы Місціслаўскага раёна Магілёўшчыны, знік 12 лістапада. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго цела знайшлі непадалёк ад вайсковай часткі.

У Мінабароны журналістам пацвердзілі, што адзін з вайскоўцаў Барысаўскага гарнізона ў лістападзе 2016-га самавольна пацінуў часць. "10 лютага паступіла інфармацыя пра выяўленне цела чалавека, які па шэрагу прыкмет скончыў жыццё самагубствам", — заявілі ў вайсковым ведамстве.

Для дакладнага выяўлення асобы загінулага спатрэбіцца экспертыза: пасля трох зімовых месяцаў апазнаць яго немагчыма, кажуць ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Афіцыйная прадстаўніца УСК па вобласці Таццяна Беланог адзначае, што на месцы здарэння былі знойдзеныя рэчы і дакументы, якія належаць салдату. Аднак следства прызначыла судова-медыцынскую і біёлага-генетычную экспертызы, каб давкладна выявіць асобу загінулага, дакладныя прычыны і механізм смерці.

Як кажуць следчыя, пакуль не выяўленыя сляды крымінальнага характару смерці. Паводле папярэдняй версіі, гаворка ідзе пра суіцыд. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі