Пад Брэстам адбыліся спаборніцтвы “апалітычных казакоў” (фота)

Пад Брэстам адбыліся спаборніцтвы “апалітычных казакоў” (фота)

Пад Брэстам адбыліся спаборніцтвы “апалітычных казакоў”. У некалькіх дысцыплінах яны дэманстравалі сваё ўменне валодаць шашкай. Мерапрыемства, якое сабрала каля 15 казакаў з розных гарадоў Беларусі, праходзіла ў вёсцы Шэбрын.

Па словах арганізатара спаборніцтваў казака Грыгорыя, такое мерапрыемства — гэта проста спосаб правесці разам час для людзей, якія маюць аднолькавыя інтарэсы. Па яго словах,  удзельнікі спаборніцтваў не належаць да нейкіх казацкіх арганізацыяў ды ўвогуле лічаць сабе апалітычнымі. 

“Няма ў нас аніякай палітычнай пазіцыі. У нас ёсць радзіма і мы гатовы яе абараняць. Мая радзіма — гэта Беларусь.  У палітыку мы не ідзем і не хочам ісці. Лічым, што гэта ўвогуле няправільна, бо гэта не казацкая справа.  Я лічу, што рускія і ўкраінцы — гэта найбольш блізкія для нас людзі. Калі нам прапаноўвалі падтрымаць адзін з бакоў (у канфлікце на Данбасе — Еўрарадыё), мы адмовіліся ад гэтага. І там, і там нашыя браты — каго мы мусім падтрымліваць?” — распавядае казак Грыгорый.

Наш суразмоўца таксама паведаміў, што ведае асабіста казацкага атамана Мікалая Улаховіча, кандыдата ў дэпутаты і экс-кандыдата ў прэзідэнты. Аднак на запіс казак Грыгорый адмовіўся размаўляць пра сваё стаўленне да атамана і яго палітычнай кар’еры.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі