Пад Брэстам адпрацоўвалі высадку дэсанта з самалёта ў начны час

Дэсантнікі ў небе / t.me/modmilby
Дэсантнікі ў небе / t.me/modmilby

Пад Брэстам адпрацоўвалі высадку дэсанта з самалёта Іл-76МД у начны час. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, былі задзейнічаны вайскоўцы 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Дэсантаванне адбывалася на палігоне "Брэсцкі" з вышыні 800 метраў "са штатным узброеннем і экіпіроўкай".

У аўторак гарадское кіраўніцтва папярэджвала жыхароў Брэста, што праз горад пройдзе вайсковая тэхніка — вайскоўцы 38-й брыгады выязджаюць "у раёны выканання пастаўленых задач".

Пад Брэстам адпрацоўвалі высадку дэсанта з самалёта ў начны час
t.me/modmilby
Пад Брэстам адпрацоўвалі высадку дэсанта з самалёта ў начны час
t.me/modmilby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі