Пад Брэстам злавілі групу кубінцаў з картай Беларусі і Польшчы
Здарэнне адбылося 31 сакавіка. Беларускія памежнікі затрымалі траіх парушальнікаў, якія збіраліся нелегальна перайсці на польскую тэрыторыю.
Яны аказаліся грамадзянамі Кубы, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Пры сабе замежнікі мелі заплечнікі з планшэтам, мабільнымі тэлефонамі, картай Беларусі і Польшчы, 2300 доларамі.
Кубінцаў затрымалі на трое сутак для разбіральніцтва, яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы.
Фота — bymedia.net