Пад галоўнай ялінкай Брэста паставілі копію будынку ГУБАЗіКа

Будынак ГУБАЗіК наяве і пад ялінкай / калаж "Белсата"
Будынак ГУБАЗіК наяве і пад ялінкай / калаж "Белсата"

На адкрыццё галоўнай ялінкі Брэста на цэнтральнай плошчы сабралі бюджэтнікаў. Як паведамляе "Белсат", мала хто змог адмовіцца ад запрашэння — верагодна, яно было "добраахвотна-прымусовым", як у савецкія часы.

Пад ялінкай паставілі нопіі некаторых брэсцкіх будынкаў. У прыватнасці, там стаіць макет аднаго з найстарэйшых будынкаў горада па адрасе вуліца Міцкевіча, 22. Пры польскай уладзе тут быў рэстаран, пры савецкай — медвыцвярэзнік, а пры Лукашэнку — ГУБАЗіК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі