Пад Гомелем фура наехала на легкавік, загінулі тры чалавекі

На аўтадарозе сутыкнуліся грузавая фура з казахстанскімі нумарамі, якая ехала ў бок Брэста, і легкавік "Опель-Астра", у якім знаходзіліся мужчына-кіроўца і дзве пасажыркі. Усе трое чалавек у легкавым аўтамабілі загінулі. Каб дастаць іх целы, выратавальнікі разразалі машыну на часткі.

Як адзначае БЕЛТА, праводзіцца праверка, высвятляюцца абставіны трагедыі. На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ і Следчага камітэта.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі